Белы дом пагадзіўся пакінуць прэзідэнта Сірыі Башара Асада ва ўладзе, яго будучыня будзе абмяркоўвацца на перамовах з прычыны сірыйскай праблемы ўжо ў бліжэйшы час, піша ў чацвер, 29 кастрычніка, The Wall Street Journal.

Лёс Башара Асада Белы дом абмяркоўвае з саюзнікамі, у тым ліку і Турцыяй. Рэзалюцыя, над якой працуюць ЗША, уключае ў сябе спыненне агню, таксама яна не будзе «заўчасна вырашаць пытанне наконт Асада».

З'яўленне «новых рэальнасцяў», тлумачыць WSJ, звязана з Расіяй і Іранам, якія абвастрылі ваенныя аперацыі дзеля падтрымкі Асада. Таксама свой уплыў аказвае і сітуацыі, з якімі ЗША сутыкнуліся падчас аперацыі супраць «Ісламскай дзяржавы».

На сустрэчы ў Вене, якая пройдзе 30 кастрычніка, будуць прадстаўнікі Расіі, Ірана, сам Асад, а таксама больш за дзясятак міністраў замежных спраў з Еўропы і Сярэдняга Усходу.

Крыніцы распавялі, што дзяржсакратар ЗША Джон Керы, які прыбыў у Вену яшчэ 29 кастрычніка, актывізаваў дыскусіі з галоўнымі супернікамі Асада — Турцыяй і Катарам. Ён, па словах суразмоўцаў, спрабуе атрымаць іх падтрымку дыпламатычнай рэзалюцыі, якая дазволіць Асаду застацца ва ўладзе падчас пераходнага перыяду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?