У нядзелю, 25 кастрычніка, канадскі горад Сэнт-Джордж (штат Антарыа) адсвяткаваў Каляды. Жыхары горада прыкінулася, што наступіла 25 снежня, для 7-гадовага Эвана Леверсэйджа, у якога ў два гады выявілі неаперабельную пухліну мозгу.
Дактары сказалі, што Эван можа не дажыць да канца года. Яго мама, паразмаўляўшы з сынам, склала спіс яго запаветных жаданняў, сярод якіх было: убачыць яшчэ раз Каляды.
Жыхары Сэнт-Джорджа вырашылі дапамагчы сям'і. Яны ўпрыгожылі свае дамы, паставілі калядныя ялінкі, а адна з канадскіх кінастудый адправіла ў горад устаноўку па вырабе штучнага снегу. Так атрымалася сапраўднае свята — з парадам, Санта-Клаўсам і нават снегам.