Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад ваенных арыентавацца на айчынную вытворчасць ваеннай прадукцыі, мадэрнізацыю і рамонт наяўных рэсурсаў. Такую задачу ён паставіў сёння, выступаючы на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных Сіл Беларусі.

«Не зразумела, напрыклад, чаму мы закупляем тыя ж бронекамізэлькі ў Расіі, калі навучыліся іх рабіць у сябе?» — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ёсць інфармацыя аб планаваных пастаўках беспілотнікаў і бронетэхнікі. «Я задаю простае пытанне: навошта гэта трэба? У нас што, сваёй не хапае? Мадэрнізуюць яе», — сказаў беларускі лідэр. «Нельга раскідвацца грашыма! - падкрэсліў ён. — Трэба па-гаспадарску да ўсяго падыходзіць і па-гаспадарску да ўсяго ставіцца».

«Магчыма, якасць нашага абароннага сектара эканомікі яшчэ не дацягвае да сусветных брэндаў. Але і кошт ледзь даражэйшы замежнай. Так трэба сумеснымі намаганнямі давесці айчынную прадукцыю да патрэбнай якасці. У тым ліку ў ходзе яе эксплуатацыі ў войсках. Любую вырабленую прадукцыю ў ВПК трэба неадкладна аддаваць у войска і там яго добра пратэставаць», — мяркуе кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?