Улады Беларусі зьнялі забарону на імпарт польскага мяса, паведаміла беларускае пасольства ў Польшчы.

Пра рашэньне беларускага ўраду ўжо паінфармаваны польскі бок, паведамляе Тэлеграф. Імпарт ялавічыны і сьвініны будзе адбывацца згодна з падпісанымі між беларускімі і польскімі кампаніямі кантрактамі. Дазвол на імпарт падпісаў міністар сельскай гаспадаркі і харчу Леанід Русак.

Нагадаем, што пастаўкі імпартнага мяса ў Беларусь прыпыніліся ад 17 сакавіка 2007 году паводле рашэньня ўпраўленьня вэтэрынарыі Мінсельгасхарчу. Адбылося гэта пасьля таго, як Расея зьвінаваціла Беларусь у рээкспарце польскага мяса. Ад абмежаваньняў істотна пацярпелі прыватныя перапрацоўшчыкі мяса, якія вымушаныя былі скараціць аб’ёмы вытворчасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?