30.10.2015 / 15:33

Русы: Даўгі сельгаспрадпрыемстваў рэструктурызуюць, але вяртаць іх усё роўна давядзецца 3

Дзяржава павінна ствараць умовы, у якіх сельскагаспадарчыя прадпрыемствы маглі б разлічвацца за свае даўгі, а не сама разлічвацца за іх, заявіў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, адказваючы на пытанні парламентарыяў на сумесным пасяджэнні палаты прадстаўнікоў і савета рэспублікі 30 кастрычніка ў Мінску. 

Ён паведаміў, што цяпер рыхтуецца праект указа, які прадугледжвае рэструктурызацыю запазычанасцяў сельгаспрадпрыемстваў. «Але нічога спісвацца не будзе, усё павінна вяртацца. Можа пазней — праз пяць-сем гадоў, на працягу 10 гадоў. Але гэта ўсё павінна быць вернута», — падкрэсліў Русы. 

Віцэ-прэм'ер таксама адзначыў, што ў рабоце над праектам указа «засталася яго шліфоўка і даклад кіраўніку дзяржавы».

0
Ліцьвін - Вялікі Князь Вялікага Княства Літоўскага / Адказаць
30.10.2015 / 19:04
Ха-ха-ха. Калгасы "Тупік камунізму" і "Сьветлы шлях у нікуды" абавязкова разлічацца за пра...ныя грошы - але не зараз, а "на працягу 10 гадоў". Гэтую "малітву" мы чуем ужо 21 год... МАРАЗМ кіруе краінай...
0
Пятро Касьнерык / Адказаць
31.10.2015 / 15:21
Ліцьвін - Вялікі Князь Вялікага Княства Літоўскага! а чого Ты -Ліцьвін-... не патлумачыў гэтай простай рэчы Зянону? ========= З прамога тэлеэфіру 20 чэрвеня 1994 году: Вячорка: (зачытвае пытаньні тэлегледачоў) Што будзе з калгасамі, калі прэзыдэнтам Беларусі стане Зянон Пазьняк? Мікола Бусел, вёска Дуброва, Сьветлагорскі раён. Пазьняк: Шаноўны Мікола, я скажу самае ГАЛОЎНАЕ. Прэзыдэнт Пазьняк НЯ БУДЗЕ разганяць калгасы. І ўвогуле, у нас у Беларусі ніхто ня ставіць так http://nn.by/?c=ar&i=152721
0
Ліцьвін / Адказаць
31.10.2015 / 21:50
2 Пятро Касьнерык: я (як разумны чалавек) разумею Зянона так: "калгасы разганяць не буду". У чым тут праблема? А зараз ПАДКАЗКА - ПЫТАНЬНЕ: Дзе Зянон кажа, што ён будзе марнаваць мільярды на падтрымку вечных банкрутаў - калгасаў? Калі завод/фабрыка/калгас не можа жыць па сродкам - няхай БАНКРТУТУЮЦЬ! Для эвалюцыі ў любой гаспадарцы нямоглыя павінны зьнікаць! Выжываць павінны толькі наймацнейшыя!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру