30.10.2015 / 15:46

31 кастрычніка — талака ў Курапатах 3

Маладафронтаўцы заклікаюць усіх, хто мае такую мажлівасць, далучыцца да талакі ў Курапатах, што адбудзецца 31 кастрычніка, за дзень да акцыі ўшанавання ахвяр камуністычных рэпрэсій «Дзяды».

«Мы плануем прыбіраць Курапаты з унутранага боку МКАД, дзе ўрочышча найбольш забруджанае і зарослае кустоўем. Ужо на наступны дзень пасля нашай талакі, на «Дзяды», ў гэтай частцы Курапат будуць усталяваныя новыя крыжы», — распавядае адзін з арганізатараў талакі Раман Васільеў.

Збор удзельнікаў талакі 31 кастрычніка а 12 гадзіне на канцавым прыпынку тралейбусаў 46 і 53 «Зялёны луг – 7».

Арганізатары талакі просяць удзельнікаў браць з сабою пальчаткі і рабочы інструмант: рыдлёўкі, граблі, сякеры, пакункі для смецця.

0
Лявон / Адказаць
30.10.2015 / 22:12
Камунысты і камсамолцы! ПАКАЙЦЕСЯ ПЕРАД ЛЮДЗЬМІ І БОГАМ, колькі загубілі невыінных людзей! БОГ бачыць усе! ШТО АДКАЖАЦЕ.... ГАНЬБА ВАМ!
0
mikola ramanau / Адказаць
30.10.2015 / 23:40
*Ljavon*....../ Use *pakajalisa* a zaraz (jak kaza Mikita Hrusczou)-*za rabotu tavaryscy*.......Skada ne budu Mensku,abavjazkova b padtrymau.
0
кто Я / Адказаць
31.10.2015 / 18:38
У меня вопрос: "Когда проведут "толоку" в Хатыни?! Несколько сотен деревень сожжены вместе с их жителями! Ау, "нашчадкi".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру