Спявала ноч пяшчотнаю гітарай,
мая самота — ночы пераліў,
ні клопат не цвяліў,
ні смутак не паліў —
сінела ноч, зрабіўшыся гітарай,
гучаў яе пяшчотны пераліў.
І ад зямных палёў да ціхіх зораў
дрыготка ўзносіўся за зыкам зык,
і прамяністы ліўся красавік,
і прагавіта вёў я гукам лік.
Вясна квітнела ў трапятанні зораў,
душа мая лілася ў красавік.
Паветра саладзела, і вясной
цяплом густым сагрэлася зямля.
Зрабіўся я шчаслівым спакваля,
прыняўшы цішыню майго жылля,
імкнуў у даль, захоплены вясной,
і любай мне была мая зямля.

(Пераклала з ідыша Ганна Янкута)

***

Ізі Харык быў забіты саветамі 29.10.1937 разам з дзясяткамі тысяч іншых прадстаўнікоў беларускіх элітаў.

wikipedia.org

wikipedia.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0