30.10.2015 / 17:32

У Мядзеле жанчына з пераломамі, жорстка збітая мужам, пяць сутак не звярталася па дапамогу 6

У Мядзельскую раённую бальніцу 28 кастрычніка са сваёй кватэры была дастаўлена 29-гадовая жанчына са шматлікімі траўмамі галавы і рэбраў. Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы яе 29-гадовы муж. 

Як паведамляецца на сайце УУС Мінскага аблвыканкама, устаноўлена, што пацярпелая была збітая 23 кастрычніка. 

Паводле інфармацыі старшага інспектара прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Мядзельскага РАУС Рамана Іванца, муж жанчыны стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Ён асуджаны за крадзеж і адбывае пакаранне па абмежаванні волі. Мужчына працуе слесарам на прадпрыемстве «Мядзельаграсэрвіс». 

«Дзверы нам доўга не адчынялі, хоць мы чулі, што ў кватэры хтосьці ёсць. Нарэшце жанчына адчыніла дзверы. Мы ўбачылі, у якім яна стане, выклікалі хуткую дапамогу і следча-аператыўную групу», — расказаў Іванец. 

Паводле яго слоў, папярэдне ўстаноўлена, што 23 кастрычніка прыкладна ў 23.00 падазраваны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у сварцы збіў жонку. Дыягназ пацярпелай — закрытая чэрапна-мазгавая траўма, закрыты пералом двух рэбраў злева, пнеўматоракс, страсенне галаўнога мозгу, спалучаная траўма сярэдняй цяжкасці. Жанчына шпіталявана. Яе муж змешчаны ў камеру ізалятара часовага ўтрымання. 

Мядзельскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў справу на падставе ч. 1 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

0
Filifionka / Адказаць
30.10.2015 / 19:43
Пнэўматоракс - гэта дзікі боль і гарантаванае запаленьне. Ледзь не памерла гэтая запалоханая жанчына.
0
P.S.KOLTSOV / Адказаць
30.10.2015 / 20:52
Ну и пусть сидит.Получит нормально,так как ему эту "химию" заменят реальным сроком,и плюс за совершённое.
0
Лявон / Адказаць
30.10.2015 / 21:36
Нельга так рабіць. Няма кахання,дык паважай.. Беларус кажа так: ЛАСКАВАЕ СЛОВА ЛЕПШ ЗА ДУБІНУ!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру