30.10.2015 / 17:47

Лукашэнка назваў украінскі Еўрамайдан дзяржаўным пераваротам 50

Фактычна ўпершыню на постсавецкай прасторы існуе канфлікт, развіццё якога, без перабольшання, наўпрост уплывае на бяспеку Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 кастрычніка, выступаючы на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных сіл.

Ройтэрз.

«Перш за ўсё нашу краіну не можа не закранаць крызіс ва Украіне. Мы ведаем рэжысёраў і рэальных удзельнікаў здзейсненага там дзяржаўнага перавароту і распачатай пасля гэтага вайны», — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

Ён падкрэсліў, што ва Украіне захоўваецца патэнцыял і актыўнасць радыкальных нацыяналістычных груповак, якія імкнуцца сілавымі метадамі змагацца за перадзел сфер уплыву ў бізнэсе. Расце злачыннасць і некантраляванае распаўсюджванне зброі. Адзначаюцца спробы яго ўвозу на тэрыторыю Беларусі. Лукашэнка выказаў меркаванне, што відавочная замежнапалітычная пераарыентацыя паўднёвай суседкі на Захад можа прывесці да размяшчэння на яе тэрыторыі замежных воінскіх кантынгентаў.

«У гэтых умовах для нас вельмі важна захаваць выпрацаваны на палітыка-дыпламатычным узроўні баланс адносін з Масквой і Кіевам. Пры любым развіцці сітуацыі мы не павінны быць уцягнутымі ў іх супрацьстаянне», — заявіў афіцыйны лідар.

На яго думку, актыўны і рацыянальны ўдзел Беларусі ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу па заслугах ацэнены і падтрыманы сусветнай супольнасцю.

0
Евгений / Адказаць
30.10.2015 / 17:54
А Охцябрьская революция 1917 года не госпереворот?
0
тутэйший / Адказаць
30.10.2015 / 18:04
Евгений, конечно переворот. и в украине переворот, и т.д. и т.п. а как теперь называется насильственная смена власти? по-моему это нейтральный научный термин. что в нём такого?
0
Ши Зо / Адказаць
30.10.2015 / 18:11
"Мы ведаем рэжысёраў і рэальных удзельнікаў здзейсненага там дзяржаўнага перавароту і распачатай пасля гэтага вайны." Каго ён мае на ўвазе? Як баба. Назваў бы прозвішчы. А так думай што хочаш.
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру