Расійскі міністр адукацыі Дзмітрый Ліванаў не здолеў адгадаць загадку з падручніка па навакольным свеце для першага класа.

Як паведамляе «Парламенцкая газета», у сераду загадку міністру падчас урадавай гадзіны зачытала спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка. Яе тэкст гучаў так: «Чатыры чатыркі, дзве растапыркі, а сёмы — уюн».

Ліванаў не змог адказаць, выказаўшы здагадку, што ў маленькіх дзяцей вобразнае мысленне развіта лепш. Мацвіенка такі падыход не задаволіў. На трансляцыі з мерапрыемства чуваць яе меркаванне, згодна з якім падручнік «гастарбайтар нейкі пісаў».

У сувязі з гэтым спікер Савета Федэрацыі папрасіла міністра ўзмацніць кантроль за якасцю школьных дапаможнікаў, каб больш такіх стылістычных неспадзяванак не было. Яна дадала, што правільны адказ на хітрую загадку — карова.

У артыкуле не ўдакладняецца, з якога менавіта падручніка па навакольным свеце зачытала загадку Мацвіенка. Вядома толькі, што ён быў зацверджаны Міністэрствам адукацыі РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?