У Мінску супрацоўнікі МНС знайшлі абгарэлы труп мужчыны ў двары па вуліцы Лынькова.

Аб гэтым паведамляецца ў зводцы Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Ратавальнікі выязджалі на выклік, які паступіў у 3 гадзіны 33 хвіліны, па факце загарання адзення на чалавеку на дваровай тэрыторыі каля дома № 19. 

«Пасля прыбыцця да месца выкліку на тратуары знойдзены абгарэлы труп мужчыны, адкрытага гарэння не назіралася», — паведамляе МНС.

Папярэдняя прычына — самаспальванне. Асоба загінулага высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?