У Бабруйску актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» вечарам 30 кастрычніка правялі збор подпісаў супраць размяшчэння замежных ваенных баз на тэрыторыі Беларусі.

Збор праходзіў у гістарычным цэнтры горада — каля драматычнага тэатра імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

За гадзіну сем актывістаў сабралі каля 300 подпісаў гараджан, расказала каардынатар аргкамітэта БХД Таіса Кабанчук.

Паводле яе слоў, людзі раздзяліліся на тры групы. Хтосьці заяўляў, што замежныя базы (яны мелі на ўвазе расійскія) краіне патрэбныя і без іх Беларусь не выстаіць. Хтосьці гаварыў, што палітыкай не цікавіцца і ў гэтым не разбіраецца, спрабуючы як мага хутчэй прайсці міма зборшчыкаў подпісаў. Але большасць падтрымлівала актывістаў і пакідала свае подпісы ў падтрымку таго, каб замежных ваенных баз у Беларусі не было, падкрэсліла Кабанчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?