Егіпецкія вайскоўцы не бачаць доказаў таго, што да крушэння расійскага пасажырскага самалёта могуць быць датычныя тэрарысты. Пра гэта ў суботу, 31 кастрычніка, піша The Guardian.

tass.ru

tass.ru

Як заявіў карэспандэнту выдання афіцыйны прадстаўнік Узброеных сіл Егіпта Махамед Самір, «на дадзены момант няма ніякіх доказаў, што тэрарысты адказныя за гэтую авіякатастрофу».

Сапраўдныя прычыны стануць вядомыя пасля таго, як прадстаўнікі Егіпта і Расіі завершаць расследаванне, падкрэсліў Самір. Цяпер «армія [Егіпта] не бачыць доказаў іх [тэрарыстаў] заяў і відэа», дадаў ён.

Airbus А321 авіякампаніі «Кагалымавія», які выконваў рэйс з Шарм-Эш-Шэйха ў Пецярбург, разбіўся ў Егіпце. На борце знаходзіліся 224 чалавекі. Па дадзеных уладаў Егіпта і расійскага пасольства, усе яны загінулі. Сярод загінулых быў беларус.

Егіпецкая групоўка, звязаная з «Ісламскай дзяржавай», заявіла пра сваю адказнасць за крушэнне самалёта. Міністр транспарту РФ Максім Сакалоў, аднак, заявіў, што інфармацыі, якая пацвярджае тое, што лайнер быў збіты ракетай, няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?