Галіцкі раённы суд Львова ў суботу, 31 кастрычніка, выбраў меру стрымання ў дачыненні да байца батальёна «Айдар» Аляксандра Гжывінскага ў выглядзе ўтрымання пад вартай на 60 сутак.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ваеннай пракуратуры Заходняга рэгіёну Украіны.

Тым самым суд падтрымаў хадайніцтва ваеннай пракуратуры і следчага ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення МУС Украіны ў Львоўскай вобласці.

Гжывінскі падазраецца ў здзяйсненні крымінальнага злачынства прадугледжанага ч. 1 арт. 258 Крымінальнага кодэкса Украіны «тэрарыстычны акт».

Пры гэтым нардэп, экс-кіраўнік батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка паведамляў, што Гжывінскі ў жніўні 2015 года пры перадыслакацыі батальёна самавольна пакінуў часць.

Нагадаем, у ноч на 30 кастрычніка ў двор мэра Львова Андрэя Садовага кінулі гранату. Зламыснік быў затрыманы адразу. Ён назваўся байцом батальёна «Айдар».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?