У Лондане адбыліся сутыкненні групы моладзі з паліцыяй. Натоўп кідаў у вартавых правапарадку бутэлькі, крэслы і, як мяркуецца, кактэйлі Молатава.

Сутыкненні адбыліся пасля таго, як паліцыя прыехала ў лонданскі раён Ламбет, каб спыніць падпольную рэйв-вечарыну, якая там праходзіла.

Па паведамленні Скотланд-Ярда, мерапрыемства да 7 раніцы па Лондане было цалкам спынена. «Беспарадак і хуліганства былі спыненыя», — паведаміла паліцыя.

Медыкі аказалі дапамогу чатыром паліцыянтам, якія атрымалі траўмы. Некалькі чалавек былі арыштаваныя. «Інфармацыі аб новых пацярпелых пакуль не паступала. Паведамлялася, што хуткая дапамога спатрэбілася аднаму мужчыну», — гаворыцца ў заяве паліцыі.

«Акрамя таго, што моладзь напала на паліцыянтаў, група таксама пашкодзіла аўтамабілі, якія знаходзіліся там», — заявіў прадстаўнік Скотланд-Ярда.

Удзельнікі мерапрыемства спачатку сабраліся на вуліцы Блэк-Прынс, якая знаходзіцца на набярэжнай ракі Тэмзы, пасля чаго яны накіраваліся па вуліцы Ламбет на вуліцы Ламбет-Хай і Уітгіфт. Паведамляецца, што яны кідаліся на паліцэйскіх, падпальвалі смеццевыя бакі і выкрыквалі «падонкі» і «свінні».

Відавочцы здарэння назвалі падзеі мінулай ноччу «поўным хаосам».

Паведамленне пра рэйв-вечарыну, прымеркаваную да святкавання Хэлоўіна, першапачаткова з'явілася ў фэйсбуку. Каля 13 тысяч карыстальнікаў паведамілі пра свой намер узяць у ёй удзел.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?