Пасажырскі самалёт, які пацярпеў крушэнне ў Егіпце, разбурыўся ў паветры. Пра гэта, як перадае «Інтэрфакс», заявіў у нядзелю, 1 лістапада, выканаўчы дырэктар Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта Віктар Сарочанка пасля агляду месца крушэння лайнера.

EPA

EPA

«Рана казаць пакуль пра высновы. Разбурэнне адбылося ў паветры, і фрагменты раскіданыя на вялікай плошчы каля 20 квадратных кіламетраў»

Раней паведамлялася, што выратавальнікі пашырылі зону пошукаў вакол месца крушэння да 15 квадратных кіламетраў. Цела адной з ахвяраў авіякатастрофы было знойдзена ў васьмі кіламетрах ад месца падзення самалёта.

Егіпецкая групоўка, звязаная з «Ісламскай дзяржавай», заявіла аб сваёй адказнасці за крушэнне A321. Міністр транспарту РФ Максім Сакалоў, аднак, заявіў, што інфармацыі, якая пацвярджае тое, што лайнер быў збіты ракетай, няма. Егіпецкія вайскоўцы таксама не бачаць доказаў таго, што да крушэння расійскага пасажырскага самалёта могуць быць датычныя тэрарысты.

У нядзелю расійскія і егіпецкія эксперты прыступілі да расшыфроўкі дадзеных з бартавых самапісцаў самалёта. Да расследавання таксама падключацца два спецыялісты з французскага Агенцтва па бяспецы грамадзянскай авіяцыі, шэсць прадстаўнікоў Airbus і два эксперты з Германіі. Міністр транспарту РФ Максім Сакалоў раней паведаміў, што слядоў тэрмічнага ўздзеяння на чорных скрынях не выяўлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?