У ЗША адзін студэнт загінуў і адзін паранены ў выніку стральбы на тэрыторыі кампуса Дзяржаўнага ўніверсітэта Уінстана-Сейлема (штат Паўночная Караліна), паведамляюць інфармагенцтвы.

«Нападнік не з'яўляецца студэнтам універсітэта. У дадзены момант ён застаецца на волі», — цытуюць СМІ словы прэс-сакратара навучальнай установы Аарона Сінглтана.

Як сведчаць паведамленні, апублікаваныя на афіцыйнай старонцы універсітэта ў твітары, «на тэрыторыі кампуса знятае ачапленне, але перамяшчэнне абмежавана».

Паліцыі ўжо стала вядома імя злачынца, ім аказаўся Джарэт Джэром Мур.

Дзяржаўны універсітэт Уінстана-Сейлема быў заснаваны ў 1892 годзе. Ва універсітэце цяпер навучаецца амаль 6000 студэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?