Атрады егіпецкіх ратавальнікаў, якія працуюць на месцы катастрофы расійскага самалёта авіякампаніі «Кагалымавія» на Сінайскім паўвостраве, знайшлі целы 175 загінулых.

Пра гэта паведамляе выданне Youm7 са спасылкай на прадстаўнікоў егіпецкай службы бяспекі.

1 лістапада, паводле паведамлення, ратавальнікі пашырылі зону пошукаў вакол месца падзення самалёта — пакуль яна складае прыкладна 15 квадратных кіламетраў.

Па словах ратавальнікаў, адно з цел ахвяр выявілі ў 8 кіламетрах ад месца падзення самалёта. У суботу ратавальнікі знаходзілі целы ахвяр у радыусе пяці кіламетраў.

Разам з тым у МНС РФ заявілі, што адпраўка самалёта ў Пецярбург з целамі ахвяр намечаная на другую палову дня 1 лістапада.

У адміністрацыі Пецярбурга адзначылі, што ўзаемадзеянне з мытнымі і пагранічнымі органамі ўжо наладжана, каб усе дакументы для дастаўкі парэштак былі аформленыя своечасова і хутка.

Таксама Расія звярнулася да сваякоў ахвяр лайнера з просьбай прадаставіць ўзоры ДНК для апазнання загінулых. Неабходна, каб яны прыбылі ў Пецярбург. Для іх забраніравана каля 100 месцаў у гасцініцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?