Дзмітрыя Лукашэнку ўзнагародзілі ганаровай граматай Савета міністраў

president.gov.by
Кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, сын кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Лукашэнка узнагароджаны Ганаровай граматай Савета міністраў. Адпаведная пастанова размешчана на партале pravo.by.
«За значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, патрыятычнае выхаванне моладзі, папулярызацыю здаровага ладу жыцця і актыўную дабрачынную дзейнасць», — тлумачыцца ў дакуменце за подпісам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.
Дзмітрый Лукашэнка ўзначальвае Прэзідэнцкі спартыўны клуб ад моманту яго заснавання ў 2005 годзе.
Каментары