Міністэрства абароны выказала спачуваньне родным вайскоўца. Трагедыя здарылася ў Жодзіна паведамляе АНТ.

На сайце Мінабароны пра зьмешчанае кароткае паведамленьне пра здарэньне: «17 сакавіка ў часе правядзеньня плянавага абслугоўваньня штатнага бульдозэра шараговец адной з транспартных вайсковых парушыў меры бясьпекі і атрымаў траўму, несумяшчальную з жыцьцём. Па факце камісіяй Міністэрства абароны і вайсковай пракуратуры праводзіцца сьледзтва».

Міністэрства абароны выказала спачуваньне родным вайскоўца.

Апошняя трагедыя ў беларускім войску, у выніку якой загінулі два вайскоўцы здарылася 16 лістапада 2006 году. На палігоне Гожа пад Горадняй на плянавых стрэльбах 6-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгады адбыўся выбух снараду. У выніку загінулі 20-гадовы шараговец Аляксандар Кулеша і 21-гадовы сяржант Віталь Ляўкевіч. Прапаршчык М.Касянік і старэйшы лейтэнант Т.Шарадок атрымалі раненьні.

У верасьні таго ж году Берасьцейская міжгарнізонная пракуратура таксама разглядала выпадак выбуху ў 38-й асобнай мабільнай брыгадзе, у выніку якога 20-гадоваму салдату адарвала руку, яшчэ двух яго аднагодкаў параніла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?