Аператыўнікі ГУБАЗ МУС затрымалі 28-гадовага мінчука па падазрэнні ў збыце наркотыкаў.

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі, пры даглядзе ў мужчыны выяўлена рэчыва, якое, згодна з заключэннем экспертызы, з'яўляецца гашышам — небяспечным наркатычным сродкам.

Падследны — актыўны ўдзельнік фанацкага руху футбольнага клуба «Дынама-Мінск», гаворыцца ў паведамленні. Прапагандуючы ўльтраправыя погляды, ён нярэдка выяўляў агрэсію, за што больш за 10 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.1 «Дробнае хуліганства» Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Следствам устаноўлена, што забароненае рэчыва збіраўся збыць, таму яго дзеянні кваліфікуюцца па ч. 2 арт. 328 Крымінальнага кодэкса «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў». Санкцыі дадзенага артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?