Штабныя вучэнні заснаванай у мінулым годзе сумеснай брыгады ўзброеных сіл Літвы, Польшчы і Украіны адбудуцца ў лютым наступнага года.

Пагадненне дасягнута ў Любліне, на сустрэчы камандуючых батальёнамі, якія ўваходзяць у склад брыгады, і штаба, паведаміла ў панядзелак міністэрства абароны Літвы.

У ходзе першых вучэнняў гэтыя падраздзяленні, якія названы Triple Brave, свае дзеянні будуць адпрацоўваць нацыянальныя адзінкі штабоў, прылічаныя да брыгады, будзе ўдасканальвацца планаванне аперацый і прыняцце рашэнняў. Літву на вучэннях будзе прадстаўляць штаб Драгунскага батальёна імя Вялікай княгіні Бірутэ.

Зараз штаб брыгады фармуецца, літоўскія вайскоўцы ўжо прылічаныя да яго і працуюць у штабе ў Любліне. Брыгаду ўзначальвае польскі афіцэр, яго намеснікам з'яўляецца літовец. Штабам брыгады кіруе украінец. Па прынцыпе ратацыі яны будуць займаць гэтыя пасады тры гады. Літва, Польшча і Украіна накіравалі ў брыгаду па батальёну пяхоты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?