Старшыня праўлення расійскай кампаніі «Газпром» Аляксей Мілер заявіў, што сродкаў, пералічаных «Нафтагазам Украіны» ў якасці перадаплаты за газ, хопіць толькі на пяць дзён.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што з пачатку лістапада Украіна амаль у тры разы скараціла спажыванне расійскага газу.

У верасні ў ходзе трохбаковых перамоваў паміж ЕС, Украінай і Расіяй, бакі прыйшлі да пагаднення, што РФ будзе прадастаўляць Украіне ў зімовы перыяд з 1 кастрычніка 2015 года па 31 сакавіка 2016 зніжку на штоквартальнай аснове.

Канчатковая цана расійскага газу для Украіны ў чацвёртым квартале 2015 складзе 232 даляры за тысячу кубаметраў.

Пры гэтым Еўрасаюз пагадзіўся выдзеліць больш за 500 млн даляраў для запампоўкі 2 млрд кубаметраў газу ў падземныя сховішчы Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?