У сабакаў жыцьцё не кароткае
Яно проста бяжыць шпарчэй!
Без патрэбы ў абутку і портках
Па сьцяжынах, лагчынах, пагорках
лапы рухаюцца хутчэй!

Не мінаючы гнёзды і норкі
не адводзячы прагных вачэй…
Яны рвуцца з кароткае шворкі
у той сьвет, дзе святлейшыя зоркі
дзе іх сонца гарыць ярчэй!

У сабакаў жыцьцё не кароткае
не садзіце яго на ланцуг.
У сабакаў звярыныя продкі,
у сабакаў ваўчыныя ноткі
і свабодны няўрымсьлівы дух!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0