02.11.2015 / 16:08

Усевалад Сцебурака. У сабакаў жыццё не кароткае 14

У сабакаў жыцьцё не кароткае 
Яно проста бяжыць шпарчэй! 
Без патрэбы ў абутку і портках 
Па сьцяжынах, лагчынах, пагорках 
лапы рухаюцца хутчэй!

Не мінаючы гнёзды і норкі 
не адводзячы прагных вачэй… 
Яны рвуцца з кароткае шворкі 
у той сьвет, дзе святлейшыя зоркі 
дзе іх сонца гарыць ярчэй!

У сабакаў жыцьцё не кароткае 
не садзіце яго на ланцуг. 
У сабакаў звярыныя продкі, 
у сабакаў ваўчыныя ноткі 
і свабодны няўрымсьлівы дух!

0
Нати / Ответить
02.11.2015 / 18:32
Уже не первый раз плачу над строками Всеволода о собаках,вспоминая своего собачика.Не любила садить его на ошейник,предпочитая таскать упитанную тушку зайки на руках.
0
аматар / Ответить
02.11.2015 / 18:58
Добры верш. Есць цикавя знаходкі: -"у сабакаў ваўчыныя ноткі" напрыклад. І канцоўка наогул прачулая.
0
Кнехт / Ответить
02.11.2015 / 19:09
Пашанцавала чатырохлапаму сябру: ад паэта сыйшла каханая, а пяшчота засталася - і ўсё яму! ;)
Показать все комментарии/ 14 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера