ЗША пры адпраўцы вайскоўцаў у Сірыю плануюць каардынаваць свае дзеянні з Расіяй, заявіў у дзяржсакратар ЗША Джон Керы, перадае РІА «Навіны».

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу «Мір».

Паводле яго слоў, ЗША хацелі б пашырыць супрацоўніцтва з Расіяй, але гэта залежыць ад рашэнняў Масквы па палітычным працэсе ў Сірыі.

«Мы хацелі б большага, але гэта залежыць ад Расіі, ад прыняцця ёю рашэнняў з нагоды палітычнага аспекту дасягнення міру. Мы павінны абмеркаваць будучыню прэзідэнта Асада, мы павінны знайсці палітычнае рашэнне», — сказаў дзяржсакратар.

Ён падкрэсліў, што на нядаўніх перамовах у Вене Расія і ЗША змаглі прасунуцца ў бок палітычнага рашэння дасягнення міру. «Адназначна, мы хочам супрацоўнічаць, а не супрацьстаяць, але гэта залежыць ад выбару, які зробіць Расія», — сказаў Керы.

Раней паведамлялася, што ўдзельнікі венскіх перамоў па сірыйскім урэгуляванні не здолелі дамовіцца аб ролі прэзідэнта Башара Асада ў гэтым працэсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0