У БДУ плануюць увесці плату за пераздачу экзаменаў і залікаў, паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.

Плата за паўторную здачу экзаменаў і залікаў уведзена ў большасці беларускіх ВНУ. БДУ да апошняга часу заставаўся адным з нямногіх універсітэтаў, дзе гэта практыка не прымянялася. «Новае палажэнне дасць магчымасць дысцыплінаваць студэнтаў і матываваць іх на больш адказнае стаўленне да навучальнага працэсу», — заявілі ў ВНУ.

Адпаведны дакумент знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, таму гаварыць аб тым, калі пачне працаваць новая практыка і колькі будзе каштаваць пераздача, пакуль рана. «У любым выпадку гэта новаўвядзенне не закране пераважную большасць студэнтаў, якія адказна ставяцца да вучобы і не дапускаюць узнікнення акадэмічнай запазычанасці», — падкрэслілі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?