Як паведаміў намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Юрый Беленькі, інфармацыя пра тое, што ў 32 млн рублёў арганізатарам акцыі абышліся паслугі хуткай дапамогі і камунальных службаў, якую распаўсюдзілі праваабаронцы, памылковая. 

Паводле слоў Беленьскага, напярэдадні акцыі памінання продкаў, якая прайшла ў Мінску 1 лістапада, арганізатары атрымалі ад ГУУС Мінгарвыканкама дагавор на аказанне паслуг супрацоўнікаў міліцыі падчас шэсця на суму 32 млн рублёў. Беленькі паведаміў, што не стаў падпісваць дагавор, паколькі ў афіцыйным дазволе Мінгарвыканкама на правядзенне акцыі наконт аплаты паслуг нічога не гаварылася. 

Патрабаванне аб аплаце паслуг міліцыі, медыкаў і пажарных падчас мітынгу ва ўрочышчы Курапаты выставіў Мінскі аблвыканкам. Аднак арганізатары палічылі гэта патрабаванне неправамерным, паколькі з праўладнай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» грошай пры правядзенні масавых мерапрыемстваў улады не бяруць.

Беленькі паведаміў, што ён звярнуўся ў Мінаблвыканкам з просьбай вызваліць арганізатараў мітынгу ў Курапатах ад аплаты паслуг дзяржустаноў. Адказу на гэты зварот пакуль яшчэ не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?