Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» да гэтага часу ніяк не пацвердзіла сваю заяву, што менавіта яна датычная да катастрофы расійскага самалёта на Сінайскім паўвостраве.

Ад імя ІД было распаўсюджанае толькі кароткі апавяшчэнне, якое не тлумачыла, як менавіта гэта адбылося, і не пацвярджалася ніякімі візуальнымі сведчаннямі.

За пісьмовай заявай, выпушчанай падраздзяленнем ІД, якое называе сябе «Сінайская правінцыя», 31 кастрычніка, у дзень крушэння,было падыёпаведамленне, перададзенае ў той жа дзень афіцыйнай радыёстанцыяй ІД «Аль-Баян», якое дакладна паўтарае пісьмовае.

Абедзве заявы былі распаўсюджаныя звычайнай інфармацыйнай крыніцай ІД праз твітар і месенджар Telegram.

У заяве гаварылася, што «салдаты халіфата здолелі збіць расійскі самалёт над Сінайскай правінцыяй». Там таксама гаварылася, што гэта было зроблена ў адплату за расійскія авіяўдары па Сірыі.

Аднак ніякіх падрабязнасцяў таго, як уласна гэта было зроблена, там не ўтрымлівалася: да прыкладу, якую зброю яны выкарыстоўвалі ці якім чынам здолелі пранесці выбухоўку на борт або адправіць свайго смяротніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?