19 сакавіка ў менскім Палацы мастацтваў адчынілася выстава жывапісу, графікі і скульптуры «Марцовыя каты».

Выстава ладзіцца ўжо пяты год запар. Сёлета ўдзел у мастацкай акцыі прымаюць больш за 100 мастакоў з 7 краінаў. Па традыцыі, выстава мае дабрачынны характар. Гэтым разам зьбіраюць ахвяраваньні для Галіны Жыжыч, студэнткі 3-га курсу Ўнівэрсітэту культуры, якая трапіла ў аўтакатастрофу і цяпер мусіць тэрмінова прайсьці некалькі складаных апэрацыяў. 29 сакавіка а 15-й гадзіне ў Палацы мастацтваў адбудзецца дабрачынны аўкцыён, зь якога будуць прадаваць творы мастакоў-удзельнікаў выставы. Сабраныя сродкі перададуць для дапамогі Галіне.

Прапануем вашай увазе відэарэпартаж з адкрыцьця выставы.

Спампаваць файл відэа на кампутар можна тут:

2.3 MB, сярэдняя якасьць

5.3 MB, добрая якасьць

7.8 MB, найлепшая якасьць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?