Апублікаваны першы ролік новай шасцісерыйнай тэлевізійнай экранізацыі «Вайна і мір», якая пройдзе на тэлеканале BBC1 у пачатку наступнага года.

Рэжысёр серыяла, што з'яўляецца сумеснай вытворчасцю BBC і амерыканскай Weinstein Company, — Том Харпер («Зладзюжкі», «Жанчына ў чорным: анёл смерці»).

П'ера Бязухава грае амерыканскі акцёр Пол Дана («Маленькая міс Шчасце», «Рубі Спаркс», «12 гадоў рабства»), Наташу Растову — англічанка Лілі Джэймс («Папялушка», «Абацтва Даўнтан»), Андрэя Балконскага — Джэймс Нортан, які працаваў галоўным чынам пакуль толькі на тэлебачанні.

У ролі Балконскага-старэйшага — ветэран брытанскага тэатра і кіно Джым Бродбэнт («Гары Потэр», «Брыджэт Джонс», «Жалезная лэдзі» і многія іншыя).

Гэта ўжо не першая прадпрынятая ВВС экранізацыя вялікага рамана Льва Талстога. У 1972 быў паказаны 20-серыйны тэлефільм з Энтані Хопкінсам у ролі П'ера Бязухава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?