З 28 кастрычніка па 1 лістапада ў Парыжы праходзіў еўрапейскі паўфінал прэстыжнага міжнароднага дзіцячага балетнага конкурсу Youth America Grand Prix 2016, паведамляе прэс-служба беларускага пасольства ў Францыі. 

Упершыню ў гэтым творчым спаборніцтве ўзяла ўдзел Беларусь, якая была прадстаўлена сямігадовай Верай Шпакоўскай — выхаванкай мінскай «Балетнай школы Вежнавец». Падчас адборачнага тура майстэрства дзяўчынкі зачаравала арганізатараў конкурсу, і для яе было зроблена выключэнне па ўзросце. Вера — самая юная ўдзельніца конкурсу, яна сапернічала з дзевяці- і дзесяцігадовымі дзяўчынкамі, паведамляе дыпмісія. 

Па выніках конкурсу беларуская ўдзельніца ўвайшла ў дзясятку найлепшых з 86 прэтэндэнтак узроставай катэгорыі 8—12 гадоў і была запрошаная ў Берлінскую акадэмію балета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?