20.03.2008 / 16:03

Гарвыканкам ізноў адпраўляе на Бангалор 17

Сёньня заяўнікі шэсьця на 25 Сакавіка былі ў Менгарвыканкаме, дзе іх азнаёмілі з рашэньнем гарадзкіх уладаў адносна акцыі. Як і чакалася, чыноўнікі прапанавалі звыклы маршрут.

Сёньня заяўнікі шэсьця на 25 Сакавіка былі ў Менгарвыканкаме, дзе іх азнаёмілі з рашэньнем гарадзкіх уладаў адносна акцыі. Як і чакалася, чыноўнікі прапанавалі звыклы маршрут: ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор, праз вуліцу Сурганава. У заяўцы прасілася дазволіць шэсьце ад плошчы Якуба Коласа да Опэры.

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі адзначыў у сваім выступе, што заяўнікаў не запрасілі на папярэдняе абмеркаваньне, а толькі на канчатковае рашэньне. Старшыня аргкамітэту па стварэньні БСДП «НГ» Мікола Статкевіч сказаў, што маршрут не адпавядае важнасьці даты 90‑годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька гаварыў пра парушэньне ў краіне канстытуцыйнага права на свабоду шэсьцяў і дэманстрацый.

Намесьнік старшыні БСДП Анатоль Сідарэвіч адзначыў, што рашэньне Менгарвыканкаму абразьлівае для ідэі беларускай дзяржаўнасьці.

Намесьнік начальніка ГУУС Менску Аляксандар Найдзенка папярэдзіў усіх заяўнікаў, што ў выпадку непадпарадкаваньня з боку ўдзельнікаў шэсьця, усе арганізатары акцыі апынуцца на сутках. Большасьці зь іх, зрэшты, ужо не прывыкаць.

Зьміцер Панкавец

0
Кот / Адказаць
20.03.2008 / 16:18
Ну дык пойдзем на Бангалор, альбо адразу да АП?))
0
Віталь з Менску / Адказаць
20.03.2008 / 17:15
Улада прамовіла:"Абыр, абыр, абырвалГ.., Бангалор, Бангалор!!!"
0
Scooter / Адказаць
20.03.2008 / 17:42
А дзе цытата з галоўнага бангалоршчыка Калякіна? Няўжо на гэты раз яго аслухаюцца і не павалакуцца туды? :)
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру