Цеплавая ўспышка, зафіксаваная амерыканскім спадарожнікам падчас крушэння лайнера А321 «Кагалымавія», адбылася ў паветры. Пра гэта са спасылкай на афіцыйную крыніцу паведамляе CNN.

Да гэтага ўдакладнення можна было меркаваць, што спадарожнік зафіксаваў момант сутыкнення самалёта з зямлёй.

Па словах крыніцы CNN, у амерыканскай разведкі выключылі, што А321 быў збіты ракетай, аднак дадзеныя аб цеплавой успышцы могуць паказваць на выбух на борце, у тым ліку і ў выніку спрацоўвання бомбы. Пры гэтым застаюцца і іншыя тлумачэнні.

***

Самалёт А321 авіякампаніі Metrojet (старая назва — «Кагалымавія»), які выконваў чартэрны рэйс з Шарм-эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург, разбіўся раніцай 31 кастрычніка. На яго борце знаходзіліся 224 чалавекі, усе яны загінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?