У межах праграмы «Узаемаразуменне» Дзяржаўтаінспекцыяй Фрунзенскага РУУС сталіцы сумесна з газетай «Автобизнес» і радыёстанцыяй «Мелодии века» праведзена акцыя для кіроўцаў транспартных сродкаў «Чысты талон».

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, кіроўца, у якога ў талоне да правоў не было адзнак аб адміністрацыйных правапарушэннях, станавіўся ўладальнікам фірменнага CD-дыска ад радыёстанцыі «Мелодии века» з інструментальнай музыкай пад назвай «Без лішніх слоў».

«Мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляецца прафілактыка парушэнняў Правілаў дарожнага руху кіроўцамі транспартных сродкаў, — зазначыла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС маёр міліцыі Алена Волчак. — Заўсёды прыемна заахвочваць законапаслухмяных аўтааматараў, якія ведаюць і выконваюць ПДР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?