Кампанія «Белтэлекам» вядзе маніторынг запатрабаванасці беларускімі карыстальнікамі рэсурсаў інтэрнэту ў рэжыме рэальнага часу. 

Як паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі, гэта дазваляе прымаць аператыўныя рашэнні па пашырэнні знешняга шлюза сувымерна з ростам патрэб карыстальнікаў як ва ўсходнім, так і ў заходнім кірунках. Маніторынг фіксуе сезонныя і сутачныя ваганні спажывання трафіку. Так, напрыклад, найбольшае павелічэнне спажывання трафіку фіксуецца ў вячэрні час. Пік актыўнасці інтэрнэт-карыстальнікаў прыходзіцца на перыяд з 22.00 да 01.00. 

Сярод прыярытэтаў гэтага кірунку — прамыя пірынгавыя злучэнні з буйнымі інтэрнэт-рэсурсамі, такімі як Google, «УКантакце», Mail.ru і іншымі. 

Як адзначае Мінсувязі, маніторынг загрузкі знешняга магістральнага канала з'яўляецца часткай комплексу арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, якія праводзяць спецыялісты кампаніі «Белтэлекам» для пастаяннага павышэння якасці сваіх паслуг і надзейнасці доступу кліентаў кампаніі да сусветнага павуціння, забеспячэння стабільнай хуткасці доступу і надзейнага інтэрнэт-злучэння. 

Ёмістасць знешняга інтэрнэт-шлюза Беларусі фарміруецца двума ўпаўнаважанымі аператарамі: «Белтэлекам» і Нацыянальным цэнтрам абмену трафікам. Аб'ём знешняга канала доступу ў інтэрнэт РУП «Белтэлекам» на сённяшні дзень складае 610 Гбіт/с. За апошнія пяць гадоў гэта лічба вырасла ў 15 разоў. Паводле прагнозаў экспертаў, да 2020 года ёмістасць шлюза складзе больш як 2 Тбіт/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?