кадэтам,
а таксама — усім тым, хто стараецца з усіх моцаў не ісці на кампраміс з сумленнем

Стаяць на сваім трэба нам.
Гэта палон для ўзнёслых душаў!
Гэта тлен, прагарыць і развеецца.
Як мне быць? Бо навокал злодзеі
Што крадуць у нас лёс! Мяцеліца
Засцілае натхненне божае,
Адбірае надзею лютую,
Біцца ў сцену даўно наскучыла,
Ужо напіліся мы вады мутнае.
Хто на Захад, а мне надакучыла
Бегчы, гнаць, забывацца памяці,
Хто Ўсходам глыбока ўзрушаны,
Ну а я застаюся. «К нам ідзі!»
Кліч, што чутны з кожнага рупару!
Зазываюць магілай святачнай,
Абяцаюць награду трунную,
Ці, у любым выпадку, палатачную.
Што рабіць — запытаюся сокала,
Што пасланы народу ў палоне,
Як ісці — запытаюся вогнішча,
Што гарыць унутры Пагоняй.
Радзіліся мы зноўку, п’янымі,
Не ўбегчы ад злога дэману,
Гартаваць сваю лютасць страшную,
І стаяць на сваім трэба нам.
Паміраць калі будзем, ведаю —
Зазірнем у мінулую весну,
І усмешкай прабудзіцца радасць
За прапетую, шчырую песню.
Навучыцца гарэць, не шкадуючы,
І не бачыць усюды карыснасць,
Закаліць свае я, не абуглячы,
Сваю божую, светлую існасць!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?