«Найцікавейшая кніга, прысвечаная такой незвычайнай тэме, як народная этнаастраномія беларусаў. Варта пачытаць, каб увечары зірнуць на неба вачыма нашых продкаў, а не старажытных грэкаў, — напісала Арына Сандовіч.
У кнізе 34 мапы.
Звязацца з аўтарам, Цімафеем Авіліным, можна праз ягоны фэйсбук.
Прэзентацыя кнігі адбудзіцца ў гэтую сераду, 11 лістапада, а 19-й гадзіне ў музеі Багдановіча ў Траецкім прадмесці
Адрас: вул. Багдановіча, 7а. Тэлефон для даведак: 3344269