04.11.2015 / 14:04

Кватэру Элеаноры Язерскай прадаюць за $140 тыс., рамонт у ёй рабіла кампанія Юрыя Чыжа 6

Пра сваю кватэру Элеанора Язерская расказвала ў інтэрв'ю, з задавальненнем запрашала туды сваіх сяброў, у гасцінай здымала аўтарскую праграму «Жанчыны ХХ стагоддзя». У маі 2014 года Элеанора Язерская пайшла з жыцця, загадкава і нечакана. Да памяці вядомай тэлевядучай сваякі паставіліся без асаблівага піетэту: частку яе адзення пакінулі ў смеццевым баку ля пад'езда, а цяпер прадаюць кватэру.

Элеанора Язерская была карэннай мінчанкай.

«Нарадзілася на Савецкай, 14, насупраць Дома ўрада. А потым 34 гады жыла на праспекце Машэрава ў доме, дзе знаходзілася крама «Алеся». А сюды, на плошчу Перамогі, пераехала ў 2000-м і абрала менавіта дом з уваходам з вуліцы — зневажальна бегаць па дварах», — распавядала тэлевядучая у інтэрв'ю газеце «Вечерний Минск».

Двухпакаёвая кватэра-сталінка — 60 квадратных метраў. «Вокны выходзяць у ціхі двор, у кватэры не чуваць шуму аўтамабіляў на праспекце», гаворыцца ў аб'яве. Памятаецца, сама Элеанора Аркадзьеўна была незадаволеная «ціхім» дваром, дзе часам збіраліся выпівакі, моцна мацюкаліся пад вокнамі. Раздражняла яе і тое, што ў цесным дворыку паркавалі аўтамабілі.

У доўгім пярэднім пакоі, дзе Элеанора сустракала сваіх гасцей, шмат карцін у залатых рамах. Сярод іх былі і партрэты тэлевядучай — падарункі беларускіх сяброў-мастакоў.

Люстра ў пярэднім пакоі са звісаючымі плафонамі мае сваю гісторыю. «Ах, якія галовы біліся аб люстру ў гасцінай! Праўда, цяпер гэтая люстра вісіць у пярэднім пакоі», — распавядала пра кватэру Язерская часопісу «Рыа».

Паліцы беласнежных вітрын абстаўленыя мілымі штучкамі: вазачкі, статуэткі. «У мяне ў доме шмат рэчаў, але мне гэта падабаецца. Я купляю вазы, я люблю каляровае шкло, прычым, вазы з розных краін, у тым ліку са знакамітага венецыянскага шкла. Я лічу, што найлепшы банк, які ніколі не згарае, гэта нашы ўражанні ад нашых падарожжаў», — распавядала яна тэлеканалу СТБ.

Вазачкі Элеанора Аркадзьеўна расстаўляла на адмысловай падстаўцы ў гасцінай. І нават на фота, дзе гасцёўня ўжо падрыхтавана да продажу, яшчэ засталіся экземпляры з ярка-чырвонага шкла.

У гасцінай Элеанора Язерская запісвала цыкл перадач пра вядомых жанчын. Там шмат што яшчэ засталося на сваіх месцах: сталовы гарнітур, скураныя фатэлі, крышталёвая люстра, бібліятэка і падлогавы гадзіннік.

Телевядучая не хавала, хто дапамог ёй з рамонтам кватэры: «Юры Чыж — выдатны бізнэсовец, мой сябар, гаспадар «Трайпла». Лагойскі курорт, які ён цяпер будуе, - гэта ўжо прыжыццёвы помнік. Ён вельмі добры чалавек. І як сябар ён мне вельмі шмат дапамагае. Калі ў мяне пытаюцца: «У цябе еўрарамонт?», Я адказваю: «У мяне круцей. У мяне Элеанора-рамонт». І рабіла мне гэты рамонт фірма «Трайпл». Зрабіла ідэальна, за 30 дзён, прычым я мяняла нават сцены», - распавядала Элеанора у інтэрв'ю газеце «Экспрэс-навіны».

Зараз уласнікам кватэры Элеаноры Язерскай з'яўляецца яе пляменнік Кірыл, ён і прадае жыллё за 140 тысяч даляраў. Мы патэлефанавалі Кірылу, каб удакладніць, як прадаецца кватэра: з мэбляй або без? На фотаздымках, размешчаных на сайце рыэлтарскага агенцтва, відаць, што частку асабістых рэчаў сваякі прыбралі, але і многае пакінулі.

— Я не буду размаўляць з журналістамі! — абарваў размову пляменнік.

0
константин / Адказаць
04.11.2015 / 14:38
Детей своих делать и воспитывать надо,чтоб племянники квартир не продавали..
0
Bugor / Адказаць
04.11.2015 / 14:55
Ад пазаўчора за гэтую кватэру ўжо 135тысяч $ просяwь, и фота схавалі. http://realt.by/sale/flats/object/700622/
0
Bugor / Адказаць
04.11.2015 / 14:57
I прадаецца яна з сакавiка: "История цены: 2015-03-22 - $172000 2015-04-06 - $170000 2015-06-18 - $150000 2015-06-24 - $145000 2015-08-18 - $140000 2015-11-02 - $135000 Квартира с удобной планировкой на пл. Победы в уникальном доме(памятник архитектуры). Рядом метро, парк Горького и реки. Окна выходят в тихий двор, в квартире не слышно шума автомобилей на проспекте"
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру