Для тых, хто чакае прыходу сапраўднай зімы са снегам і гурбамі на Каляды, у кліматолагаў дрэнныя навіны. У адпаведнасці з амерыканскімі прагнозамі, гэтая зіма будзе на некалькі градусаў цяплейшай за звычайную для нашага клімату.

Прагназуецца, што снежань і студзень будуць вельмі цёплымі, піша літоўскі партал Delfi. Звычайна, прагнозы, якія даюцца для Літвы, можна атаясамліваць і для сярэдняй паласы Беларусі.

Так, кліматолаг Юсцінас Кілпіс зазначае, што ў нашым рэгіёне снежань будзе вельмі цёплым, таксама і студзень будзе на 2 градусы цяплейшы. А люты будзе нармальным, характэрным.

Па словах суразмоўцы, ёсць верагоднасць, што каталіцкія Каляды пройдуць без снегу.

А вось этнолаг прафесар Лібертас Клімка дадае, што, калі мы хочам ведаць, якой будзе зіма, то трэба дачакацца 11 лістапада.

«Па традыцыі, якой будзе зіма, можна даведацца па надвор'і 11 лістапада. Калі ў гэты дзень гусі будуць на вадзе, то на Каляды будзе лёд, калі гусі будуць на лёдзе, то на Каляды будзе дождж. Я ўжо некалькі гадоў правяраю гэта, і магу сказаць, што народная мудрасць не памыляецца, сцверджанне збываецца», — дадаў Клімка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0