04.11.2015 / 18:52

Дэпутаты прапануюць выключыць алкаголь з пераліку харчовых прадуктаў 7

Алкаголь трэба выключыць з пераліку харчовых прадуктаў. Такую думку выказаў газеце «СБ. Беларусь сегодня» намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Мікалай Іванчанка.

Такая прапанова ўжо накіравана калегам Мікалая Іванчанкі для магчымага ўнясення ў праект закона аб папраўках у закон «Аб якасці і бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя насельніцтва».

«Пакуль, на жаль, у большасці людзей спрацоўвае стэрэатып, што на самай справе нічога страшнага ва ўжыванні спіртнога няма, гэта ж, па сутнасці, той жа прадукт, што і піўныя дрожджы. Але як толькі алкаголь знікне з усіх нарматыўных дакументаў, якія рэгулююць прасоўванне харчовай прадукцыі, гэта ўжо будзе сур'ёзны сігнал для перагляду грамадскай думкі. Каб у далейшым на законных падставах аднесці моцныя спіртныя напіткі да нарказмяшчальных рэчываў», — цытуе газета дэпутата.

0
Павал / Адказаць
04.11.2015 / 19:29
А казну чым папауняць будзе гэты дэпутат?вусаты на гэта не падпiшацца бо вожыку зразумела што тытунь ды алка самыя прыбытковыя галiны.
0
1 / Адказаць
04.11.2015 / 19:45
Усё ўпароліся
0
Зулус / Адказаць
04.11.2015 / 19:50
Пагаджуся. Прыдуркi, заканчвайце спойваць людзей
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру