Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл заклікаў да цвярозай ацэнкі савецкага перыяду расійскай гісторыі. У прыватнасці, кіраўнік РПЦ нагадаў аб станоўчай ролі кіраўніцтва СССР.

Па словах Патрыярха, поспехі дзяржаўнага кіраўніка, які стаяў ля вытокаў мадэрнізацыі краіны, «нельга браць пад сумненне, нават калі гэты кіраўнік адзначаны зладзействамі».

«Там, дзе выяўлялася воля, сіла, інтэлект, палітычная рашучасць, мы гаворым: так, несумнеўныя поспехі, як і ў выпадку з перамогай у Вялікай Айчыннай вайне, а там, дзе былі кроў, несправядлівасць і пакуты, мы кажам, што гэта непрымальна для нас, людзей XXI стагоддзя», — заявіў патрыярх Кірыл.

«Мы сябе не атаясамляем з гэтымі крывавымі старонкамі, мы аддаём гэтыя гістарычныя персанажы на суд Божы, але ніколі адмоўнае не павінна даваць правы выключаць усё тое станоўчае, што было зроблена, як тое станоўчае, што было зроблена тымі ці іншымі людзьмі, не павінна выключаць крытычныя адносіны да злачынстваў, якія былі учынялася тымі ж самымі людзьмі», — адзначыў ён.

Заява была зроблена патрыярхам на адкрыцці XIV выставы-форуму «Праваслаўная Русь. Мая гісторыя. XX стагоддзе. 1914—1945. Ад вялікіх узрушэнняў да Вялікай Перамогі». Кіраўнік РПЦ не ўдакладніў, што менавіта ён мае на ўвазе пад «крывавымі старонкамі», аднак у гэты перыяд савецкай гісторыі адбыліся такія падзеі, як бальшавіцкі тэрор і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Акрамя таго, першыя дзесяцігоддзі савецкай улады суправаджаліся ганеннямі на царкву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?