Сыноптыкі прагназуюць на пачатак наступнага тыдня вельмі складаныя умовы надвор'я на большай частцы краіны.

24 сакавіка на большай частцы Беларусі чакаюцца "вельмі складаныя метэаралагічныя ўмовы" — працяглы снегапад і мяцеліца, узмацненне ветру да 15—20 м/с. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Дзмітрый Рабаў 20 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Тэмпература паветра ў гэты дзень складзе: днём — ад мінус 1°C да плюс 4°C, на паўднёвым усходзе — да плюс 7°C; ноччу — ад мінус 5°C да плюс 2°C.

Пагаршэнне надвор'я, паводле слоў сіноптыка, звязана з прыходам на тэрыторыю Беларусі паўднёвага цыклону. Такія ўмовы захаваюцца ўсю першую палову тыдня. З другой паловы надвор'е крыху палепшыцца, але тэмпература паветра ноччу будзе яшчэ слаба адмоўная — ад мінус 5°C да 0°C, днём — плюс 2—8°C.

Як зазначыў Д.Рабаў, у выхадныя дні, 29—30 сакавіка, надвор'е таксам будзе воблачнае, на большай частцы тэрыторыі краіны — снег і мокры снег, месцамі туман і слабы галалёд. Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны — плюс 2—8°C, ноччу — каля 0°C.

Паводле прагнозаў метэаролагаў, такое няўстойлівае надвор'е захаваецца і ў першую дэкаду красавіка, паведамляе БелаПАН.

Зазначым таксама, што 26 сакавіка на менскім стадыёне "Дынама" пройдзе таварыская гульня паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Турцыі. Пачатак а 20-й.

Паводле інфармацыі сайту meteo.by у ноч на 27-на наогул да мінус 10.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0