20 сакавіка на адной з будаўнічых пляцовак Мінска ўпаў вежавы кран, у выніку чаго была траўмавана 25‑гадовая кранаўшчыца. Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар Міністэрства па надзвычайных сістуацыях Віталь Навіцкі.

Кран вагой 10 тон і вышынёй 57 метраў упаў раніцай у мікрараёне Масюкоўшчына‑3 падчас работ па ўзвядзенні дзевяціпавярховага будынка.

«Ратавальнікі МНС пры дапамозе аварыйна‑ратавальнага абсталявання вынялі з кабіны крана пацярпелую кранаўшчыцу. 25‑гадовая жанчына з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлена ў бальніцу», — паведаміў В.Навіцкі.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай здарэння стала «неадпаведнасць кранавага пуці патрабаванням устаноўкі і эксплуатацыі крана».

«У 99% выпадкаў прычынай такіх аварый становіцца чалавечы фактар, — зазначыў В.Навіцкі. — Паводле папярэдняга заключэння, кран нядаўна праходзіў тэхабслугоўванне і знаходзіўся ў нармальны працоўным стане».

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0