14 лістапада (субота) ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя ўспамінаў мастака Яўгена Ціхановіча «Партрэт стагоддзя» з удзелам укладальніка і аўтара каментароў мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага, каардынатара серыі Аляксандра Фядуты, мастака Уладзіміра Крукоўскага і пісьменніка Адама Глобуса. Пачатак а 19-й гадзіне.

«Партрэт стагоддзя» выйшаў у «Беларускай мемуарнай бібліятэцы» выдавецтва «Лімарыюс».Са старонак кнігі чытач даведаецца пра тое, як адбываўся вобшук у Якуба Коласа, як жыла сям'я Уладзіслава Галубка, і колькі каштавала праца мастака ў акупаваным Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0