05.11.2015 / 18:56

Парыж адпраўляе авіяносец «Шарль дэ Голь» на Блізкі Усход 2

Францыя накіроўвае на Блізкі Усход авіяносец «Шарль дэ Голь» для падтрымкі аперацый кааліцыі па барацьбе з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава», гаворыцца ў паведамленні Елісейскага палаца.

У заяве адміністрацыі Алянда таксама гаворыцца, што Парыж падтрымлівае намаганні па палітычным урэгуляванні сітуацыі ў Сірыі, аднак прэзідэнт Башар Асад не можа быць часткай будучыні Сірыі.

Раней Францыя ўжо накіроўвала авіяносец на дапамогу войскам міжнароднай кааліцыі, якія вядуць барацьбу з джыхадзістамі ў Іраку і Сірыі.

Адзіны дзейны авіяносец ВМС Францыі «Шарль дэ Голь» далучаецца да войскаў міжнароднай кааліцыі, якія вядуць барацьбу з джыхадзістамі «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку і Сірыі.

Звычайна флагман французскіх ВМС у паходзе суправаджаюць некалькі надводных караблёў і ўдарных субмарын.

Французская авіяцыя з верасня мінулага года прымае ўдзел у аперацыях супраць баявікоў «Ісламскай дзяржавы». З верасня гэтага года французскія вайскоўцы пачалі наносіць ўдары па пазіцыях джыхадзістаў у Сірыі.

Прысутнасць авіяносца на Блізкім Усходзе значна скароціць шлях, які даводзілася пераадольваць знішчальнікам да Ірака і Сірыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
студент / Адказаць
05.11.2015 / 19:10
не для опубликования: Крупнейший шведский производитель бензина начал закупку саудовской нефти
0
mikola ramanau / Адказаць
05.11.2015 / 21:33
Velmi Dobra!.....A to =*ruskie IDUC*!.....Nihai francuzy *paguljaiuc* u Vainu....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру