05.11.2015 / 20:18

Полина Республика. «Мне ўсцешна, што вы хворыя не мной» 8

Стихотворение Марины Цветаевой в белорусском переводе Левона Борщевского. Поет Полина Республика.

Текст:

Мне ўсцешна, што Вы хворыя не мной,
Мне ўсцешна, што я хворая не Вамі,
Што восі зраўнаважанасць зямной
Не зрушыцца пад нашымі нагамі.

Мне ўсцешна, што без пыхі ледзяной
Магу быць з Вамі — й не хітрыць вачамі,
Не чырванець, не бавіцца маной, —
Адно судакранацца рукавамі…

Мне ўсцешна, што не сорамна ані
Пры мне Вам абдымаць яе, другую,
Што Вы мне не прарочыце ў агні
Пякельным быць, бо я не Вас цалую,

Што Вы імя з пяшчотай дзень пры дні
Маё не паўтараеце ўпустую
І што сярод царкоўнай цішыні
Ніколі не спяюць нам: алілуя!

Я ўдзячная Вам сэрцам і душой
За тое, што, ня ведаючы самі,
Вы любіце мяне; за мой спакой,
За нашы негулянні вечарамі,

За поўню, што не ў нас над галавой,
За тое, што не бачыліся днямі,
Што ўсё ж — на жаль! — Вы хворыя не мной,
Што ўсё ж — на жаль! — я хворая не Вамі.

0
Нати / Ответить
05.11.2015 / 21:30
Што ўсё ж — на жаль! — Вы хворыя не мной, Што ўсё ж — на жаль! — я хворая не Вамі ------------------------------------------------ Цветаева прекрасна во всех проявлениях.
0
Zlydzien' / Ответить
05.11.2015 / 21:37
Дзякуй Вам, спадар Лявон і спадарыня Паліна. Жыве каханьне - жыве Беларусь!
0
зося / Ответить
05.11.2015 / 22:47
возьмите краски и "перерисуйте" Моне - результат тот же)
Показать все комментарии/ 8 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера