Служба бяспекі Украіны затрымала былога міністра юстыцыі краіны Алену Лукаш, паведаміла афіцыйны прадстаўнік ведамства Алена Гітлянская.

На брыфінгу ў СБУ журналістам прадэманстравалі відэазапіс, на якой Алена Лукаш кажа, што яна добраахвотна адправілася ў генпракуратуру даваць паказанні.

«Я цяпер знаходжуся ў Кіеве. Ніякага ціску на мяне ніхто не аказваў. Размова з супрацоўнікам контрвыведкі прайшла нармальна і я добраахвотна адпраўляюся для дачы паказанняў усім праваахоўным органам, якія хочуць ад мяне паказанняў», — кажа Лукаш на відэазапісы.

Па словах Гітлянскай, аператыўнікі дастаўляюць Лукаш у генпракуратуру Украіны, «каб працэсуальна аформіць яе затрыманне ў Кіеве».

«Гэта было не апошняе затрыманне, мы не будзе распавядаць пра дэталі затрымання», — сказала Гітлянская на брыфінгу.

Адвакат экс-міністра Андрэй Смірноў раней заявіў, што яму невядома, куды павезлі Лукаш і дзе яна знаходзіцца цяпер.

МУС аб'явіла Алену Лукаш ў вышук у верасні 2015 года. Паводле інфармацыі ведамства, яе падазраюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам крымінальнага кодэкса «прысваенне, растрата або завалоданне маёмасцю шляхам злоўжывання службовым становішчам». У пачатку лета генеральная пракуратура абвінаваціла экс-кіраўніка мінюста ў перавышэньні паўнамоцтваў і службовым падлогу.

Паводле дадзеных МУС, Лукаш знікла з іх поля зроку ў канцы ліпеня. Лукаш выконвала абавязкі міністра юстыцыі з ліпеня 2013 года па студзень 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?