Манеты на апублікаванай тады фатаграфіі цалкам супадаюць з узорамі манет, прадстаўленых 4 лістапада Нацбанкам Беларусі.

Пётр Барта, аўтар фота тых манет, паведамляў, што зрабіў здымак у Славакіі, у Нумізматычным музеі Крэмніцы.

Інфармацыю пра тое, што манетны двор горада Крэмніца пачаў вытворчасць беларускіх манет, у 2009 годзе пацвердзіў Уласціміл Калінец, кіраўнік манетнага двара. Паводле яго слоў, да канца 2009 года планавалася выбіць 110 мільёнаў манет для Беларусі.

На адным нумізматычным сайце з'явілася нават інфармацыя пра тыраж некаторых манет. 5 капеек — 6 млн, 10 кап. — 34 млн, 20 кап. — 15 млн, 50 кап. — 36 млн, 1 рубель — 24 млн штук.

СМІ нашай краіны прыйшлі тады да высновы, што беларускія ўлады рыхтуюць дэнамінацыю, абмен будзе праводзіцца 1000:1. Аднак афіцыйнага пацверджання факту вырабу новых грошай у беларускіх уладаў тады атрымаць не ўдалося.

Дзе былі вырабленыя новыя беларускія грошы, Нацбанк да гэтага часу не адкрывае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?