05.11.2015 / 20:52

У лістападзе мінчукоў правераць, ці не п'яныя яны на працы 3

Рэйды-праверкі па выяўленні работнікаў у стане алкагольнага ап'янення пройдуць у лістападзе ў арганізацыях Мінска падчас месячніка «Не п'янству на вытворчасці!», паведамляе БелТА.

Паводле інфармацыі Мінгарвыканкама, у апошні час павялічылася колькасць так званага «п'янага траўматызму» на працоўных месцах. За дзесяць месяцаў гэтага года ў стане алкагольнага ап'янення знаходзіліся трое загінулых і восем цяжка траўмаваных работнікаў.

Асаблівую ўвагу правяраючыя нададуць будаўнічым пляцоўкам, вытворчым прадпрыемствам, а таксама арганізацыям, звязаным з транспартам і перавозкамі. Арганізатары акцыі прапануюць грамадзянам паведамляць пра факты п'янства на вытворчасці па тэлефоне (17) 270 55 01.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лявон / Адказаць
05.11.2015 / 21:44
Ну не могуць чыноунікі забыць савэцкую прапаганду,"мерапрыемствы"... Парткомы мабыць аднавіліся,дружын...зьявіліся, вельмі мала у краіне кантралерау... А працавацьтакія не хочуць а весьці толькі кантроль... МНЕ ТАКОЕ НЕ ПАДАБАЛАСЯ І НЕ ПАДАБАЕЦЦА! Беларусы кажуць так: НЕ КАЖЫ ДЗЯКУЙ, КАЛІ ЦЯБЕ НЕ ЧАСТУЮЦЬ!
0
321-бах / Адказаць
05.11.2015 / 22:07
Прывет андропаўшчына. Чым меней здаровага глузду ў эканоміцы - тым болей ідыятызмаў сярод вертыкальных адміністратараў.
0
Меркаванне / Адказаць
06.11.2015 / 21:33
Можа зноу разнарадка на скарачэнне
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру